Каб зрабіць аперацыю на сэрцы, дзяўчыне параілі выйсці замуж
22-гадовая Юля Буршко з Баранавіч выкліна 26 верасня ў Менскі кардыялагічны цэнтр на кансультацыю. Гэта адбылося пасля скаргаў у Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства аховы здароўя і дзяржкантроль Рэспублікі Беларусь, якія напісаў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус. Менавіта да яго дзяўчына звярнулася па дапамогу.
Мікалай Чарнавус спадзяецца, што цяпер хворай на сэрца Юлі не будзе адмоўлена ў аперацыі:
– Ёй адмаўляюць у аперацыі ў Кардыялагічным цэнтры Менска. Першы раз не папярэдзілі, што адмоўлена, і яна марна з’ездзіла ў Менск. Другі раз прызначылі на 6 верасня. А да гэтага ёй патэлефанавалі і сказалі, што калі яна выйдзе замуж у Менску, то тады яе будуць аперыраваць як жыхарку сталіцы.
Такая парада кардыёлага падалася Юлі Буршко недарэчнай і несправядлівай. Чаму толькі менчукам без праблем можна аперыравацца, а регіёнам – не? Калі ўсе плацім падаткі на медычныя паслугі. А сэрца не чакае. На працу для Юлі Буршко часцяком выклікаюць хуткую.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belarus-mtz.by