Кабанаў з Пятрухіным у Берасце пакуль не прыедуць
Інфармацыя ў некаторых СМІ і Telegram-каналах пра тое, што палітвязняў і берасцейскіх блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна перавядуць у СІЗА №7 не пацвярджаецца.
«І вось чаму», – кажа мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Кабанава і Пятрухіна мы аднойчы ў Берасці пабачым, але, думаю, не хутка. Яны знаходзяцца ў турме №4 у Магілёве. Там іх будуць судзіць. Калі пазнаёмілі з матэрыяламі справы, прынялі рашэнне перадаць матэрыялы ў суд, іх перадалі да нас у Берасце, але старшыня Берасцейскага абласнога суда звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай змяніць падсуднасць да блогераў. І Вярхоўны суд задаволіў гэтую просьбу.
«Пэўна яны там налякаліся, што суд над Кабанавым і Пятрухіным у Берасці можа выклікаць грамадскі рэзананс, бо абодва блогеры даволі вядомыя ў рэгіёне. Таму і прынялі такое рашэнне», – дадаў Уладзімір Вялічкін.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сацыяльных сетак