Кабзон выдаў Януковіча



Расейскі спявак Іосіф Кабзон у інтэрв’ю выданню Dni.Ru расказаў, што былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч жыве па суседству з ім ў пасёлку Бакоўка Адзінцоўскага раёну Маскоўскай вобласці.

„У Бакоўцы плот да плоту са мной – мы гэтае збудаванне жартам называем „кітайская сцяна” – сёння жыве былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Яго туды пасялілі пасля перавароту на Майдане. Агароджу такой вышыні вы і ўявіць не можаце! Гэтае лецішча ў Бакоўцы кантралюецца нашымі адпаведнымі органамі”, – заявіў Кабзон.

Ён дадаў, што бессэнсоўна хавацца ад людзей, якія „захочуць цябе дастаць”.

„Калі захочуць цябе дастаць, то дастануць дзе заўгодна. І браніраваныя машыны не дапамогуць – ты ж выходзіш з яе. Вось прыклад – муж Максакавай, забіты ў Кіеве”, – адзначыў Кабзон.

Расейскі спявак заявіў, што „знішчыў” бы Януковіча за тое, што ён дапусціў рэвалюцыю на Майдане.

Беларускае Радыё Рацыя