Качанава: Па тэлевізары няма нармальных дзіцячых перадач



Пра кантэнт беларускага тэлебачання выказалася намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава 20 кастрычніка на семінары-нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы з удзелам намеснікаў старшынь раённых і гарадскіх выканкамаў Мінскай вобласці.

„У выхадны часам бяру пульт, праглядаю каналы: няма нармальных дзіцячых перадач, якія, да прыкладу, мы ў дзяцінстве глядзелі. А яны ж дзецям цікавыя, і такія перадачы павінны быць, у тым ліку на рэгіянальным тэлебачанні”, — сказала Качанава.

„Нам патрэбныя добрыя дзіцячыя перадачы, станоўчая інфармацыя, якую б атрымлівалі нашы дзеці”, — заявіла чыноўніца, словы якой прыводзіць прэс-служба ўрада.

belapan.by