Каго страціла Беларусь у 2016 годзе
Адыходны высакосны год быў перыядам значных стратаў для беларускай зямлі. Беларускае Радыё Рацыя пастаралася прыпомніць тых, хто пакінуў у 2016-ым годзе гэты свет, пакінуўшы значны пазітыўны след у беларускай найноўшай гісторыі.
6 студзеня. У Беластоку ў шпіталі памёр Рыгор Сасна, беларускі праваслаўны святар, тэолаг, беларусазнаўца. Пахаваны на праваслаўных могілках у Бельску Падляшскім.
13 сакавіка. У Шчучыне памёр Васіль Бязьмен, беларускі грамадскі актывіст. Пахаваны на могілках у Шчучыне.
23 сакавіка. У Менску памерла Ганна Вольская, сябра БАЖ, музычная прадусарка.
29 сакавіка. У Менску памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, перакладнік, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Пахаваны на сталічных Кальварыйскіх могілках.
4 красавіка. У Менску памёр Уладзімір Казбярук, беларускі літаратуразнавец.
9 красавіка. У Менску памёр Зьміцер Саўка, беларускі мовазнавец. Пахаваны на менскіх Заходніх могілках.
17 красавіка. У Менску памёр Вітаўт Мартыненка, беларускі музычны крытык, журналіст, паэт, грамадскі актывіст.
5 траўня. У Гародні памёр Аляксандар Талерчык, беларускі краязнавец, актывіст грамадскага руху. Пахаваны на могілках у Аульсе.
18 траўня. У Вільні памёр Алег Аблажэй, беларускі мастак, ілюстратар, актывіст беларускага грамадскага руху ў Літве. Прах пахаваны на радзіме ў Дзятлаўскім раёне.
26 чэрвеня. У Менску памёр Сяргей Картэс, беларускі оперны кампазітар.
29 чэрвеня. Памерла Вольга Караткевіч, беларуская журналістка, навуковая супрацоўніца Нацыянальнага парку “Нарачанскі”.
20 ліпеня. У Кіеве ў выніку падрыву аўтамабіля і выбуху загінуў Павал Шарамет,
беларускі журналіст. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках.
28 ліпеня. Памёр Іван Пташнікаў, беларускі пісьменнік. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках.
10 верасня. У Дэнверы (ЗША) памёр Юры Хадыка, беларускі грамадска-палітычны, культурны дзеяч, адзін з лідараў БНФ. Прах пахаваны ў Менску.
4 кастрычніка. У Слоніме памёр Іван Шэга, беларускі лекар, грамадска-палітычны актывіст, сябра партыі БНФ. Пахаваны на Чапялёўскіх могілках у Слоніме.
5 кастрычніка. У Воршы памёр Алесь Шутаў, беларускі грамадска-палітычны актывіст, сябра партыі БНФ. Пахаваны на Целянцееўскіх могілках пад Воршай.
24 кастрычніка. У Латвіі памёр Лявон Шакавец, беларускі грамадска-культурніцкі актывіст, сябра Саюзу беларусаў Латвіі, Беларускага таварыства „Прамень”.
28 кастрычніка. Памёр Аляксандр Ярашэвіч, беларускі мастацтвазнавец, даследнік гісторыі рэлігіі ў Беларусі.
10 лістапада. У Гародні памёр Тамаш Тамашэвіч, філолаг, даследнік беларускай мовы. Пахаваны на могілках у Аульсе.
23 лістапада. У Менску памёр Анатоль Валахановіч, беларускі гісторык, журналіст, краязнавец. Пахваны ў в. Паўлаўшчына (Койданаўскі р-н).
1 снежня. У Гудзевічах памёр Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнавец, стваральнік Гудзевіцкага музея, лекар народнай медыцыны. Пахаваны на мясцовых могілках.
1 снежня. У Гародні памёр Фёдар Ігнатовіч, беларускі краязнавец, даследнік гісторыі медыцыны. Пахаваны на гарадзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў.
2 снежня. У Менску памёр Уладзімір Міхарскі, беларускі кінадакументаліст, рэжысёр.
7 снежня. У Яраслаўлі памёр Віктар Данілаў, душпастыр беларускіх грэка-католікаў, стваральнік Гарадзенскай ўніяцкай парафіі, значны час – дэкан Беларускай грэцка-каталіцкай царквы. Пахаваны на Асташкінскіх могілках Яраслаўля.
9 снежня. Памёр Уладзімір Дзіско, заслужаны настаўнік Беларусі, выкладчык беларускай мовы Коласаўскага ліцэю.
11 снежня. У Жлобіне памёр Марат Афанасьеў, грамадска-палітычны актывіст, дэпутат Вярхоўнага савету 13-га склікання.
17 снежня. У Менску ў шпіталі памёр Леанід Маракоў, беларускі гісторык, пісьменнік, энцыклапедыст, даследнік сталінскіх рэпрэсій.
Светлая памяць людзям, якія працавалі і тварылі на карысць Беларусі…
Беларускае Радыё Рацыя