Каго страціла Беларусь у 2017 годзе
Сустракаючы навагоднія святы, трэба прыпомніць і тых грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, якія пакінулі гэты свет у 2017 годзе. Беларускае Радыё Рацыя пастаралася прыгадаць тых, каго не стала сёлета. Людзей, якія пакінулі добрую памяць і светлы след па сабе, вызначыліся на ніве беларушчыны.
7 студзеня ў Нью Ёрку на 102-ім годзе жыцця памёр Антон Шукелойць, беларускі грамадска-культурніцкі дзеяч, дзеяч эміграцыі ў ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку (ЗША).
2 сакавіка ў Гомелі памёр Уладзімір Шыцікаў, беларускі грамадскі актывіст, сябра КХП-БНФ.
11 сакавіка У Гародні памёр Яўген Петрашэвіч, беларускі музычны педагог, кампазітар, аўтар шматлікіх песень.
27 сакавіка У Саўт-Рыверы (ЗША) памёр Віталь Цярпіцкі, удзельнік БКА, грамадскі і царкоўны дзеяч беларускай эміграцыі (Вялікабрытанія, ЗША). Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.
6 красавіка У Саўт-Рывэры (ЗША) памёр Міхась Кавыль (сапр. імя Язэп Лешчанка), беларускі паэт. Пахаваны ны беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.
13 красавіка ў Менску памёр Юры Бохан, беларускі гісторык, археолаг.
22 красавіка 2017 – У Менску памёр Анатоль Мяльгуй, беларускі журналіст, публіцыст, музычны крытык. Пахаваны ў менскім крэматорыі.
22 красавіка ў Віцебску памёр Міхась Паўлаў, беларускі краязнавец, адзін з заснавальнікаў Віцебскай філіі БНФ.
26 красавіка У Берасьці памёр Генадзь Праневіч, беларускі навуковец-філолаг, літаратуразнавец, актывіст АГА “Фонд імя Льва Сапегі”. Пахаваны ў Косічах.
30 красавіка У Слоніме разам з жонкай забіты Леанід Богдан, беларускі скульптар. Пахаваны на Чапялёўскіх могілках у Слоніме.
8 траўня на 98 годзе жыцця памёр Мікола Аўрамчык, беларускі пісьменнік, паэт, перакладнік.
13 чэрвеня ў Празе трагічна пад трамваем загінула Юлія Качук, беларуская мастачка. Пахавана ў роднай Зэльве.
30 чэрвеня У Гародні памёр Ігар Жук, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог. Пахаваны на могілках у Гожы непадалёк Гародні.
30 чэрвеня на 90-м годзе пайшоў з жыцця Аляксандар Крывіцкі, навуковец-мовазнаўца, аўтар навуковых прац у галіне беларускай дыялекталёгіі і лінгвагеаграфіі, ветэран вайны.
6 ліпеня памерла Вікторыя Ткачук, беларуская грамадская актывістка, удзельніца акцый салідарнасці, паэтка (пісала пад псеўданімам Вічка Крывічка). Пахавана ў Менску.
19 жніўня памерла Алеся Фурс (Умпіровіч), удзельніца беларускага руху, сябра СБМ і Саюзу беларускіх патрыётаў у Паставах, засуджаная да 25 гадоў савецкага канцлагеру.
13 верасня ў Мюнхене памерла Галіна Руднік, беларуская журналістка, дзяячка эміграцыі.
16 верасня ў Нью-Ёрку памерла Юлія Андрусішына, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, маці спевака Данчыка.
17 верасня памёр Аляксей Кавалец, беларускі грамадска-палітычны актывіст.
29 верасня памёр Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар, выкладнік кансерваторыі.
22 лістапада ў Наваполацку памёр Алесь Пугачоў, беларускі юрыст, выкладчык, удзельнік моладзевага беларускага руху ў Гародні ў канцы 1980-ых-пачатку 1990-ых.
26 лістапада ў Берасці памёр Алесь Каско, беларускі паэт.
30 лістапада ў Менску памёр Іван Макаловіч, беларускі журналіст, пэўны час рэдактар газеты “Звязда”.
28 снежня памёр Дзмітрый Бугаёў, беларускі літаратуразнавец і крытык.
Светлая памяць людзям, якія працавалі і тварылі на карысць Беларусі…
Беларускае Радыё Рацыя