Каго страціла Беларусь у 2019 годзе
На пераходзе гадоў трэба прыпомніць тых грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, якія пакінулі гэты свет у 2019 годзе. Беларускае Радыё Рацыя ўзгадвае людзей, якія пакінулі добрую памяць і светлы след па сабе, вызначыліся на ніве беларушчыны.
2 студзеня ў Варшаве памёр Юры Туронак, беларускі гісторык.
У студзені ў Крупках памерла Таццяна Каваленка, беларуская паэтка, у студэнцтве актыўная ўдзельніца ўніверсітэцкага літаратурнага аб’яднання “Узлёт” у БДУ.
19 студзеня ў Беластоку памёр Васіль Петручук, беларускі пісьменнік, сябра беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа».
25 студзеня ў вёсцы Хрыстова (Пастаўскі раён) памёр Люцыян Шчасны, беларускі паэт.
3 лютага памёр Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык. Яго пераклад Бібліі на беларускую мову лічыцца найбольш дасканалым.
22 лютага ў Гомелі памёр Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік, найстарэйшы сябра Саюзу Беларускіх пісьменнікаў.
27 лютага памёр Уладзімір Анцулевіч, беларускі фізік, грамадска-палітычны дзеяч, педагог.
31 сакавіка памерла Наталля Санько, удзельніца беларускага руху і выдавецкай справы.
19 красавіка памёр Мар’ян Дукса, беларускі паэт.
21 красавіка ў Гомелі ў час паўмарафону раптоўна памёр Юрась Бліноў, беларускі піяніст, адзін з заснавальнікаў футбольнага клубу “Крумкачы”.
22 красавіка ў Канадзе памерла Вольга Грыцук, дзяячка беларускай эміграцыі.
5 чэрвеня ў мястэчку Лужкі (Шаркаўшчынскі раён) памерла Алёна Лапацкая, беларуская настаўніца, старшыня Шаркаўшчынскай суполкі ТБМ,
19 чэрвеня памёр Леанід Нарушэвіч, беларускі музыкант.
30 ліпеня ў Вільні памёр Сяргей Карабач, беларускі грамадскі актывіст Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні, лекар. Пахаваны на віленскіх Спаса-Ефрасінеўскіх могілках.
У жніўні памёр Алег Усціновіч, беларускі мастак і дызайнер.
11 жніўня ў Аўстраліі на 85-ым годзе жыцця памёр Аўген Груша, дзеяч беларускай эміграцыі.
21 жніўня памёр Леанід Дайнека, беларускі пісьменнік, прадпрымальнік.
25 жніўня памёр Пятро Васючэнка, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец.
26 кастрычніка ў шпіталі Жэневы памёр Алег Молчан, беларускі кампазітар.
6 лістапада ў Лагойску памёр Алесь Шут, беларускі лекар, сябра БНФ і КХП, дэпутат дэмакратычнай апазіцыі парламенту.
19 лістапада ў Наваполацку памёр Віталь Гідрановіч, беларускі грамадскі актывіст, выкладчык.
У снежні памёр Вікенці Сірота, беларускі педагог з Маладэчна, адзін час дырэктар школы, загадчык гарадскога аддзелу адукацыі.
13 снежня ў Бярозаўцы памёр Міхась Чылек, беларускі грамадзка-палітычны актывіст, сябра БНФ, выдавец рэгіянальнай газеты ў Бярозаўцы.
Светлая памяць…
Беларускае Радыё Рацыя