Каго страціла Беларусь у 2021 годзе
На пераходзе гадоў трэба прыпомніць тых грамадзян Беларусі і асобаў, звязаных з Беларуссю, якіх не стала на гэтым свеце ў 2021 годзе. Беларускае Радыё Рацыя ўзгадвае людзей, якія пакінулі добрую памяць і светлы след па сабе, вызначыліся на ніве беларушчыны.
1 студзеня памерла Ала Непачаловіч, беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

4 студзеня на 95-ым годзе жыцця памёр Фелікс Шкірманкоў, беларускі пісьменнік, ветэран вайны, шматгадовы сябар Партыі БНФ і Руху БНФ “Адраджэнне”.

5 студзеня ў Менску памёр Анатоль Цітоў, беларускі гісторык, геральдыст.

5 студзеня ў Лідзе памёр Юры Карэйва, беларускі паэт.

9 студзеня памёр Уладзімір Лісавенка, беларускі мастак, майстар аўтарскага габелена, сябра Беларускага саюза мастакоў.

12 студзеня ў веку 85 гадоў памёр мітрапаліт Філарэт, былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

14 студзеня ў Менску на 97-ым годзе жыцця памёр Леанід Шчамялёў, беларускі мастак, выкладнік мастацтва.

17 студзеня ў Менску памёр Леанід Лыч, беларускі гісторык, публіцыст.

15 лютага памёр Лявон Дзейка, беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага савету Беларусі 12-га склікання.

13 сакавіка памёр Леанід Мархотка, салігорскі праваабаронца, сябра БХК.

15 сакавіка ў Менску памёр Уладзімір Роўда, беларускі палітолаг, выкладнік, кандыдат філасофскіх навук.

25 сакавіка ў Менску памёр Мікалай Несцярэўскі, беларускі педагог, мастак, скульптар.

10 красавіка ў Віцебску памёр Уладзімір Папковіч, беларускі паэт, педагог, перакладнік.

12 красавіка ў Бялынічах памёр Міхась Карпечанка, пісьменнік, журналіст і краязнавец, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

13 красавіка ў Менску памёр Леанід Барткевіч, беларускі спявак, адзін з асноўных удзельнікаў гурту “Песняры”.

14 красавіка памёр Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік, аўтар многіх выданняў беларускага “Буквара”.

18 траўня памёр Станіслаў Гусак, беларускі інжынер, палітык, у 1995-1999 гадах – намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту.

21 траўня ў Шклоўскай турэмнай калоніі пры схаваных абставінах загінуў Вітольд Ашурак, беларускі грамадска-палітычны актывіст, мастак, палітвязень.

12 чэрвеня ў Менску памёр Ігар Жалязоўскі, беларускі спартовец-канькабежац, першы прызёр зімовых алімпійскіх гульняў у гісторыі суверэннай Беларусі.

13 чэрвеня памёр Юрый Гарулёў, беларускі рэжысёр, заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat.

15 чэрвеня памёр Аляксандр Гугнін – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Полацкага ўніверсітэта, ганаровы грамадзянін Наваполацка.

16 чэрвеня памёр Андрэй Плясанаў, беларускі мастак і музыка.

26 чэрвеня памёр Уладзімір Сідарук, шматгадовы карэспандэнт беластоцкай беларускай газеты „Ніва”.

7 ліпеня ў Слоніме памёр Віталь Ешану, беларускі грамадскі актывіст.

20 ліпеня памерла Эльжбета Радзівіл (у замужжы Тамашэўска), князёўна, дачка перадапошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан.

21 ліпеня памёр Уладзімір Сіўчыкаў, беларускі пісьменнік.

23 ліпеня памерла Галіна Багданава, беларуская пісьменніца.

24 ліпеня ў Гародні памёр Мікалай Салянік, беларускі грамадска-палітычны актывіст.

8 жніўня ў Менску памерла Алена Васілевіч, беларуская пісьменніца.

26 жніўня памёр Алесь Разанаў, беларускі пісьменнік, паэт, філосаф.

29 жніўня памёр Юрый Пудышаў, беларускі футбаліст і трэнер, чэмпіён СССР 1982 года ў складзе менскага «Дынама».

6 верасня у Менску памёр Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык.

7 верасня ў Маскве памёр Ігар Шклярэўскі, паэт-шасцідзясятнік, нараджэнец Бялынічаў, перакладнік беларускай паэзіі.

26 верасня ў Пецярбургу памёр Сяргей Герасімец, беларускі футбаліст.

28 верасня ў Менску, абараняючы сваю кватэру ад нападу, загінуў беларускі праграміст Андрэй Зельцэр.

1 кастрычніка ў Віцебску ў шпіталі памёр Кастусь Севярынец, беларускі журналіст, паэт.

8 кастрычніка пад Варшавай у веку 91 года памёр Чэслаў Сенюх, беларуска-польскі літаратар, перакладнік і публіцыст, нараджэнец мястэчка Любча.

12 кастрычніка памёр Уладзімір Пучынскі, беларускі журналіст, галоўны рэдактар „Краязнаўчай газеты”.

19 кастрычніка ў Паставах на 95-ым годзе жыцця памёр Антон Фурс, адзін з стваральнікаў Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛАГу.

20 кастрычніка памёр Барыс Цітовіч, беларускі мастак, заснавальнік Музея Першай сусветнай вайны.

У кастрычніку ў падмаскоўным горадзе Балашыха памёр Ігар Бурсевіч, беларускі паэт і перакладнік.

21 кастрычніка у Рэчыцы памёр Алег Шабетнік, беларускі грамадскі і палітычны актывіст, прадпрымальнік.

22 кастрычніка памёр Юры Станкевіч, беларускі пісьменнік.

24 кастрычніка памёр Аляксандр Коктыш, беларускі журналіст.

У кастрычніку памёр Віктар Чарнабаеў, беларускі оперны спявак.

У кастрычніку ў Віцебску памерла Антаніна Піванос, беларуская грамадская актывістка.

7 лістапада памёр Ганад Чарказян, беларускі паэт курдскага паходжання.

15 лістапада памёр Мікалай Панкрат, заснавальнік у Полацку прыватнага музея пра савецкую эпоху.

16 лістапада памёр Сяргей Філімонаў, беларускі тэлевядоўца, журналіст.

17 лістапада памёр Мікола Шабовіч, беларускі паэт, навуковец, педагог.

18 лістапада памёр Уладзіслаў Ляскоўскі, грамадскі дзеяч, шаркоўшчынскі краязнавец.

26 лістапада памёр Мікола Мятліцкі, беларускі паэт і перакладчык.

27 лістапада памёр Раман Якаўлеўскі, беларускі журналіст, аналітык.

1 снежня ў Менску памёр Генадзь Кеснер, беларускі журналіст.

11 снежня ў Менску памёр Уладзімір Пац, беларускі журналіст, шматгадовы карэспандэнт Польскага Радыё ў Беларусі.

12 снежня ў Менску памёр Пётр Брыгадзін, беларускі гісторык і педагог.

25 снежня ў Баранавічах пайшоў з жыцця Сяргей Гоўша, беларускі грамадска-культурны актывіст, праваабаронца.

30 снежня памёр Уладзімір Паначэўны, беларускі актор, рэжысёр кінастудыі „Беларусьфільм”.

31 снежня ў Менску памёр Васіль Шаранговіч, беларускі мастак-графік, прафесар, доўгі час быў рэктарам Акадэміі мастацтваў.

Светлая памяць людзям, якія жылі, тварылі і працавалі на карысць Беларусі…
Беларускае Радыё Рацыя
