Какарэка: могуць аштрафаваць за манету, старэйшую за 120 год



З сярэдзіны жніўня кожны аматар даўніны і манет, старэйшых за 120 гадоў, які штосьці знайшоў металадэтэктарам на палетках Беларусі, можа патрапіць пад указ №485 кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. За парушэнне гэтага дэкрэта прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне.

У чым асаблівасці гэтага ўказу распавядае старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка:

– Калі вы, напрыклад, капаеце бульбу і вам трапілася нейкая манета і ёй больш за 120 гадоў, дык па гэтым указе вы мусіце яе здаць. І нават не чапаць, а выклікаць археолага, каб ён правёў даследаванне.

Віктар Какарэка кажа, што  на некаторых шукальнікаў даўніны ўжо пачалі заводзіць справы. Аднак, па словах калекцыянера, да сённяшняга часу не былі ўнесены змены ў адміністрцыйны і крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Па неафіцыйных дадзеных Віктара Какарэкі, у Беларусі з металадэтэктарамі па палетках ходзяць некалькі дзясяткаў тысяч “капальнікаў” і ўсіх іх могуць аштрафаваць ці пасадзіць за краты.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота budprokat.kiev.ua