Калекцыю гадзіннікаў Бабарыкі выставілі на аўкцыён
Калекцыю гадзіннікаў палітвязня Віктара Бабарыку выставілі на аўкцыён. Арганізатарам таргоў указана Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг „БелЮрЗабеспячэнне”, а судовым выканаўцам – Яна Семчына.
Усяго ў гадзіннікавай калекцыі прадстаўлена 9 найменняў. Самы дарагі гадзіннік Patek Philippe ацэньваецца ў 47,5 тысяч рублёў, найменшы кошт – 770 рублёў – у Longines.
Экс-банкіра і прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку 6 ліпеня 2021 года асудзілі на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адбывае пакаранне ў калоніі ў Наваполацку. Увесну Віктар Бабарыка трапіў у лякарню Наваполацка. Пасля гэтага пра яго месцазнаходжанне не было звестак больш за два месяцы. Сваякам Віктара Бабарыка пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў ПКТ.