Калектыўны заклік да празрыстых выбараў рэктара ЕГУ
50 грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі звярнуліся з адкрытым лістом у справе будучыні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
У лісце выказваецца «глыбокая занепакоенасць сітуацыяй вакол выбараў новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэта (ЕГУ)».
Сярод падпісантаў – Уладзімір Някляеў:
– Гэтая навучальная ўстанова павінна быць беларускай. Таму што тое, што там рабілася цягам апошніх 7-10 гадоў, было трэндам не да беларускага гуманітарнага ўніверсітэта, а да нейкага сярэднестатыстычнага еўрапейскага ўніверсітэта. Гэта не тое, што мы чакаем ад гэтай навучальнай установы. Гэта не ёсць праца на будучыню Беларусі.
Падпісанты выказваюць недавер Адборавай камісіі, легітымнасці і справядлівасці бягучага адбору. Яны заклікаюць «прывесьці конкурс на пасаду рэктара ЕГУ ў адпаведнасць міжнародным стандартам, стварыць новую рэпрэзентацыйную Адборавую камісію і правесці сапраўды празрысты і справядлівы конкурсны адбор».
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота n-europe.eu