Калі адкрыюцца візавыя цэнтры Польшчы стане вядома ў жніўні
Вынікі тэндэру на аказанне паслуг візавых цэнтраў Беларусі ў Польшчы будуць абвешчаныя ў жніўні.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Менску Ганна Дэрска.
Прыём заявак на аказанне паслуг візавых цэнтраў Беларусі ў Польшчы завяршыўся 19 чэрвеня. Цяпер разглядаюцца заяўкі 14 прэтэндэнтаў. Як чакаецца, канчатковае рашэнне па выніках тэндэру будзе абвешчана 19 жніўня. Пасля гэтага ў іншых кампаній будзе два тыдні, каб аспрэчыць гэтае рашэнне. Далей будзе падпісана дамова і можна будзе казаць пра канкрэтныя тэрміны адкрыцця ў Беларусі візавых цэнтраў, адзначыла Ганна Дэрска.
Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Менску, Берасці, Гародні, Гомелі, Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе. У іх павінна знаходзіцца як мінімум 42 акны для прыёму дакументаў на візы і 20 месцаў для збору біяметрычных дадзеных заяўніка. З 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы падаюць біяметрычныя звесткі – адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію. Візавыя цэнтры будуць абсталяваны неабходным для гэтага абсталяваннем.
Мяркуецца, што цэнтры змогуць штогод прымаць 290 тыс. Хадайніцтваў на атрыманне віз, у тым ліку цэнтр у Менску – 80 тыс. Заяўкі можна будзе падаваць з панядзелка па пятніцу (акрамя дзяржаўных святаў) з 9.00 да 17.00.
Рашэнне пра выдачу візы будзе прымацца на працягу дзесяці рабочых дзён. Пры неабходнасці разгляд дакументаў можа быць працягнуты да 30 дзён.