Калі скажаце, што ўбачылі ў Германіі, – атрымаеце 10 год лагераў



Калі будзеце гаварыць пра тое, што ўбачылі ў Германіі, – 10 год атрымаеце лагераў у Сібіры. – Так папярэдзілі шакаваных нямецкімі парадкамі і дабрабытам савецкіх воінаў-пераможцаў палітрукі, успамінае пачутае ад бацькі Людміла Гілёва-Севярынец:

– Зашлі ў дабротны нямецкі хлеў – карова, націскае пысай нейкую жалязяку, убудаваную ў падлозе. З-пад падлогі цячэ вада ў гэтую ямку. Карова напілася, і хтосьці з захапленнем сказаў: глядзіце, як у немцаў усё прадумана.

Едучы з вайны ў 1947 годзе Аляксандр Севярынец не думаў убачыць дома голад і галечу. Калі завёў сям’ю, то яе цяжкай працай каваля і прыработкам са свайго агароду выцягаў з беднасці, – кажа спадарыня Людміла:

– Зарплата мізэрная была, трэба было яшчэ купляць аблігацыі абавязковыя, падаткі нейкія вялікія плаціць.

Паводле Людмілы Гілёвай-Севярынец, за цяпліцу на сваім агародчыку бацька атрымаў штраф. Прыйшлося ваяваць, каб адбіцца. Толькі праз 40 год пасля вайны ветэраны атрымалі льготы – гэта прадуктовыя пайкі па зніжаных цэнах. Пры пустых крамах дапамога была значнай, але не такой, якую заслужылі пераможцы ў цяжкай і доўгай вайне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя