Калі справы гавораць самы па сабе
Рада Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы правяла справаздачную канферэнцыю. Старшыня рады Мікалай Падгайскі пералічыў спіс праведзеных спраў за паўтара года. Спіс стаўся ўражвальным. Рэвізійная камісія адсправаздачылася за сродкі арганізацыі.
Затым прайшлі выбары новага старшыні рады і рэвізійнай камісіі. Старшынёй абрана Таццяна Кісель, якая да гэтага адказвала за культуру.
Работа арганізацыі ацэнена здавальняюча, гаворыць Мікалай Падгайскі:
– Праведзена многа, зроблена многа, але можна было зрабіць яшчэ больш пры больш актыўным удзеле асноўнай масы сяброў таварыства. Я б сказаў, што ў нас далёка не ўсе працуюць актыўна: асноўная большаць людзей чакае запрашэння на мерапрыемствы, якія праводзіць таварыства, а там хачу прыйду, а можа яшчэ і не прыйду.
Нягледзячы на крытычную ацэнку дзейнасці ТБМ, справы гавораць самі за сябе. А гэта краязнаўчыя паездкі і краязнаўчыя чытанні, літаратурныя вечарыны. Даследаванні гістарычных месцаў і пахаванняў Першай сусветнай вайны, стварэнне лялечнага тэатра і паспяховыя выступы па садках і школах, а самае галоўнае – стварэнне беларускіх класаў. Паводле старшыні рэспубліканскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алены Анісім, таварыства ў Баранавічах – адно з лепшых у Беларусі. Сапраўды, гэта такі культурны астравок вялікага горада. Дзверы будынка ТБМ у Русінах адчынены кожнаму.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя