Калі ў Беларусі пачнуць трансляваць украінскі „Першы нацыянальны” тэлеканал?



Прафсаюзны актывіст з Баранавіч Рыгор  Грык разам з сябрамі суполкі Таварыства беларускай мовы сабраў 80 подпісаў для звароту ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Яны просяць уключыць украінскія тэлеканалы, каб мець усебаковую інфармацыю пра тыя падзеі, што адбываюцца ва Украіне.

У мінулым годзе пры сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што ў 2015 годзе ў Беларусі будзе трансляцыя 1-га ўкраінскага тэлеканала,  кажа Рыгор Грык:

– Мы бачым, што ўжо некалькі месяцаў для гэтага нічога не робіцца.  Атрымліваецца, што мы не бачым праўды, не маем магчымасці яе пачуць, таму што мы жывем не ў дэмакратычнай краіне, а ў канцлагеры. Як калісьці сказаў вялікі ўкраінскі паэт Тарас Шаўчэнка: “Встане правда! Встане воля!“ Калі будзе ў нас праўда, то можа будзе ў нашай краіне і воля?

Паводле  Рыгора Грыка, трансляцыя ўкраінскіх тэлеканалаў у Беларусі будзе знакам шматвектарнай палітыкі нашай дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота 1tv.com.ua