Каліна паскардзіўся прыхільнікам на незалежныя СМІ
Выканаўца турэмных песень Віктар Каліна паскардзіўся прыхільнікам на тое, што незалежныя СМІ разгарнулі супраць яго цэлую вайну.
Адпаведны зварот спявак змясціў на сваім сайце:
Апазіцыйнымі рэсурсамі Хартыя97, Беларускі партызан, Наша Ніва ды іншымі, у адносінах да мяне разгорнута цэлая вайна. Арганізавана іх апрычнікі пішуць скаргі на мяне, ажыўлена абвінавачваючы ва ўсіх грахах чалавецтва і сваіх няўдачах. Патрабуюць забараніць правядзенне маіх канцэртаў у Беларусі.
Нагадаем, што Віктар Каліна пазіраваў у захопленым расейскімі войскамі і сепаратыстамі ДНР Данецку з пісталетам і аўтаматам, даваў канцэрты і раздаваў аўтографы. Таксама ён фатаграфаваўся з баевікамі і размахваў сцягам ДНР на сцэне.
Беларускае Радыё Рацыя
