Калона расейскай рэтра-бронетэхнікі ўвайшла ў Воршу
19 чэрвеня калона расейскай рэтра бронетэхнікі ўвайшла ў Воршу. Самая старая машына – амерыканскі джып.
Удзельнікаў бронепрабега Масква-Берасце-Масква на «Кургане Несмяротнасці» сустрэлі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, ветэранскай арганізацыі, БРСМ, школьнікі ды жыхары дамоў, якія месцяцца непадалёк ад Кургана.
Кіраўнік праекта „Бронепрабег Масква-Берасце-Масква” Аляксей Мігалін ў сваім выступе адзначыў, што прабег мусіць служыць справе ўмацавання адносін Расеі і Беларусі, але разам з тым удзельнікі прабега ясна ўсведамляюць, што Беларусь і Расея – гэта дзве краіны.
Кіраўнік праекта „бронепрабег” распавёў, што ўся тэхніка дэмілітарызаваная, што экіпажы бронемашын сямейныя, і ў машынах едзе шмат дзяцей, якім бацькі распавядаюць гісторыю вайны.
Удзельнікі прабега ахвотна фатаграфаваліся з жадаючымі.
Беларускае Радыё Рацыя