Калонія ў Шклове адкрыла першую інтэрнэт-краму для зняволеных



Днямі пра гэта пісалі некаторыя з беларускіх СМІ. У апісанні інтэрнэт-сэрвісу: адміністрацыя Папраўчай установы „Папраўчая калонія №17” заахвочвае сваякоў асуджаных карыстацца пляцоўкай https://ik17mag.by каб зберагчы свой час і грошы.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін пракаментаваў дадзеную ініцыятыву:

– Я не думаю, што гэта нейкае паляпшэнне ўмоў забеспячэння вязняў. Беларуская дзяржава са сваёй пенітэнцыярнай сістэмай адстае гадоў на 20-ць  ад рэшты цывілізаванага свету.

У інтэрнэт-краме шклоўскай папраўчай калоніі прадстаўлены як харчовыя, так і нехарчовыя тавары. Акрамя таго там жа можна набыць і падарачны сертыфікат на суму ад 10 да 500 беларускіх рублёў. У згаданай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак — удзельнік леташніх акцый пратэсту супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў.

Беларускае Радыё Рацыя