Каложская царква пад пагрозай
Пад помнікам архітэктуры 12-га стагоддзя – гарадзенскай Каложскай царквой пачала прасядаць зямля. Шчыліны ў мурах умацаванага ўзгорку, на якім стаіць царква, ужо бачныя.
Настаяцель царквы і гарадзенскія архітэктары забілі трывогу. Каля дзесяці гадоў таму схіл ўмацавалі бетонам, каб спыніць абвал. Аднак, на думку спецыялістаў, вырашыць праблему да канца не атрымалася – рух ўзгорка пад храмам працягваецца.
Пра праблемы распавядае святар Каложскай царквы пратаірэй Георгій Рой:
– Вось наша версія, якую пацвердзілі і спецыялісты, якія тут былі: вада ад дажджоў і ад талага снегу падмывала мур. І такім чынам узнікла гэтая шчыліна. Так яно ці не так – павінны вызначыць канчаткова спецыялісты. Гэта была не афіцыйная камісія – быў у нас тут Ігар Трусаў з сябрамі з Менску – гэта людзі, якія маюць дачыненне да гісторыі архітэктуры.
[Not a valid template]
Георгі Рой ўпэўнены, што адказ па гэтых шчылінах павінны даць гарадскія улады і спадзяецца на афіцыйную камісію, што павінна агледзець будынак.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава