У 2015 годзе 1500 ўцекачоў з Украіны сталі на консульскі ўлік ў Берасці



Гэта грамадзяне Украіны, якія спрабуюць уладкаваць сваё жыццё або пачаць яго з нуля ў Беларусі. Такія лічбы агучыў консул Украіны ў Берасці Олег Мысык.

e812d7ff45cd61ea605c8992767b64d1

З яго словаў, украінцам патрэбная не толькі юрыдычная дапамога, але і матэрыяльная:

– Ім патрэбная дапамога ўся, пачынаючы ад афармлення дакументаў – яны прыязджаюць па ўнутраныя пашпарты, рэгістрацыя на тэрыторыі Беларусі, атрыманне дазволу на пражыванне на тэрыторыі Беларусі. Праца, як даслаць дзяцей у школы, у сад – вельмі шмат пытанняў.  

Як сведчыць афіцыйная статыстыка, толькі напрыканцы красавіка гэтага году на тэрыторыі АТО загінула больш за две з паловай тысячы вайскоўцаў і больш за сем тысяч грамадзянскага насельніцтва.

Дэ-факта ваеннае становішча на Усходзе Украіны прымушае грамадзян шукаць прытулак у краінах-суседках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце