Каля 20 беларускіх суддзяў сышлі ў адстаўку ці звольніліся



Каля 20 суддзяў вызваленыя ад сваіх пасадаў указам Лукашэнкі. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. У прыватнасці, шэсць суддзяў звольніліся па ўласным жаданні. Гэта Святлана Волкава, суддзя Віцебскага абласнога суда; Вольга Гашкова, суддзя эканамічнага суда Менска; Павел Жачко, суддзя суда Менскага раёна; Раман Калбасаў, намеснік старшыні і суддзя эканамічнага суда Менскай вобласці; Дзмітрый Цыкал, суддзя Менскага гарадскога суда; Ягор Шыдлоўскі, суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска.

Іншыя суддзі выйшлі ў адстаўку. Суддзя Андрэй Андрушэнка адмовіўся ад пасады старшыні суда Першамайскага раёна Віцебска, але застаецца на пасадзе.

Беларускае Радыё Рацыя