Каля 200 чалавек у Берасці зноў „кармілі галубоў”
Дзве сотні чалавек чарговы раз выйшлі на плошчу ў Берасці для таго, каб „пакарміць галубоў”.
„Яны абмеркавалі неабходнасць правядзення яшчэ адных грамадскіх слуханняў на тэму працы акумулятарнага завода”, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– Людзі абмяркоўвалі тое, што змяніліся ўласнікі, што яны прыходзілі ў мінулую нядзелю. Таксама людзі абмяркоўвалі, што неабходна правесці грамадскія абмеркаванні. Збор подпісаў пад заявай, каб правесці грамадскія абмеркаванні праекта акумулятарнага завода.
Праціўнікі акумулятарнага завода звярнулі ўвагу на тое, што папярэдні грамадскія слуханні прайшлі з шэрагам парушэння беларускага заканадаўства. Таму ёсць неабходнасць правядзення паўторнай працэдуры.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце