Каля 30 тыс замежнікаў скарысталіся бязвізавым рэжымам
Бязвізавы рэжым дазволіў прыцягнуць у Беларусь большую колькасць замежных турыстаў. Такое меркаванне выказала журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу і якасці турпаслуг Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ганна Муха.
„Каля 30 тыс. іншаземцаў з моманту дзеяння ўказа кіраўніка дзяржавы аб бязвізавым рэжыме скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь. Асноўнымі кірункамі з’яўляюцца спартыўны турызм і сфера культуры”, – адзначыла Ганна Муха. Бязьвізавым рэжымам скарысталася мноства заўзятараў на розных буйных міжнародных спартыўных спаборніцтвах, якія ўжо прайшлі на тэрыторыі Беларусі: моладзевым чэмпіянаце Еўропы па фехтаванні, чэмпіянаце свету па паўэрліфцінгу, Кубку Еўропы ў бегу на 10 000 м.
