Каля 500 населеных пунктаў Беларусі пацярпелі з-за непагадзі
На працягу сутак на тэрыторыі Беларусі з-за непагадзі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 488 населеных пунктаў. Усе адключэнні аператыўна ліквідаваны, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях са спасылкай на дадзеныя ДВА „Белэнерга”.
Паводле аператыўнай інфармацыі МНС, парывы ветру дасягалі 21 м/с, пацярпелых няма. Фіксаваліся пашкоджанні легкавых аўтамабіляў, у тым ліку прыпаркаваных пад дрэвамі і з парушэннем ПДР, адключэнні электразабеспячэння.
Пашкоджаны дах аднаго жылога дома і аднаго сельскагаспадарчага будынка. Работнікі МНС і іншых арганізацый 44 разы выязджалі на ліквідацыю наступстваў падзення дрэў. Зафіксаваныя падзенні дрэў у Берасцейскай (23 выпадкі), Гомельскай (7 выпадкаў), Менскай (1 выпадак) і Магілёўскай (13 выпадкаў) абласцях, у выніку якіх пашкоджаны шэсць легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца 25 и 26 верасня.