Каля 6.500 чалавек падпісалі петыцыю пра перанос экзаменаў
Каля 6.500 тысяч чалавек ужо падпісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі і Міністэрства адукацыі з заклікам спыніць заняткі ў школах, скасаваць выпускныя экзамены і перанесці ўступныя экзамены ў вышэйшых навучальных установах.
Аўтары адкрытага ліста – бацькі выпускнікоў пісьменніца Яўгенія Пастэрнак і настаўнік Яўген Лівянт – лічаць, што правядзенне экзаменаў ва ўмовах эпідэміі каронавірусу ставіць пад пагрозу здароўе дзяцей і работнікаў сістэмы адукацыі.
Яны таксама заклікаюць ініцыяваць унясенне тэрміновых зменаў у заканадаўства, якое рэгулюе сферу адукацыі, каб праводзіць урокі і экзамены ў дыстанцыйнай форме і па выніках такіх урокаў і экзаменаў выстаўляць адзнакі.
Вучаніца 9 класа, чэмпіёнка Беларусі ў шахматах сярод юніёрак Варвара Палякова запісала відэазварот у падтрымку петыцыі. «Дарослыя, уратуйце нас! Мы – вашая будучыня», – кажа яна.
Беларускае Радыё Рацыя