Каля Акрэсціна затрымалі шэраг анархістаў
Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля турмы на Акрэсціна затрымалі групу актывістаў анархісцкага руху, паведамляе сайт «Вясны».
Вядома, што сярод затрыманых таксама журналістка Марына Кастылянчанка. Быў затрыманы і сам вызвалены Аляксандар Бялоў. Па якой прычыне іх затрымалі і на якой падставе — высвятляецца.
Сярод затрыманых, паводле «Вясны», таксама муж і жонка Аляксандр і Наталля Сенкаўцы, Улад Машчук, а таксама людзі з прозвішчамі Ларывонава, Гарбаценка.
А ў першай палове дня пятніцы стала вядома, што ў ноч на 29 кастрычніка пры перасячэнні мяжы з Беларуссю памежнікі затрымалі былога палітвязня і актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча, які апошнія гады жыў за мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя