Каля Астраўца ледзь не згарэла вёска
У Астравецкім раёне ледзь не згарэла вёска. Здарэнне адбылося ўвечары 18 красавіка ў вёсцы Шатэрнікі Гервяцкага сельсавета. Агонь паспеў знішчыць дом, чатыры гаспадарчыя пабудовы і сухую расліннасць на амаль 15 гектарах, піша „Астравецкая праўда”.
Ратавальнікаў выклікала жыхарка Літвы, якая прыехала да сваёй маці. Спачатку загарэўся нежылы дом. Паколькі ў вёсцы толькі некалькі жыхароў, змагацца з агнём не было каму. А ён хутка распаўсюджваўся. Аднак на дапамогу прыйшлі работнікі Астравецкага лясгасу і прадпрыемства „Гервяты”, якія прыслалі тэніку для падвозу вады і апрацоўкі зямлі.
Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Фота ostrovets.by