Каля БелАЭС стварылі зону бяспекі з асаблівым прававым рэжымам



Каля Астравецкай АЭС стварылі зону бяспекі з асаблівым прававым рэжымам. Будуць дзейнічаць абмежаванні на гаспадарчую дзейнасць у ахоўнай зоне, яе можна будзе весці толькі з дазволу мясцовых органаў улады. Замежнікам і асобам без грамадзянства дзеля допуску ў спецыяльную зону трэба будзе звярнуцца да ўладаў за 45 дзён да прыезду.

Беларускае Радыё Рацыя