Каля 2 000 лістоў накіравалі да чыноўнікаў
Каля двух тысяч лістоў за ўвесь перыяд пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода бліз Берасця было накіравана да чыноўнікаў з соцень структураў і розных узроўняў. Пра гэта распавёў праваабаронца Раман Кісляк.
Эксперт у галіне права звярнуў увагу, што пазітыўная рэакцыя ёсць толькі да дробныя экалагічныя пытанні, сітуацыя з шкоднай вытворчасцю замоўчваецца:
– У асноўным мы атрымліваем адпіскі, пазітыўных адказаў вельмі мала, і яны датычацца прыватнасці. Эфектыўнымі былі лісты па сітуацыі з «Зялёным борам». Улады прымусілі гэтае прадпрыемства прыбраць адкіды ў паўночным бары. А сітуацыя са скаргамі, звязанымі з акумулятарным заводам, тут нашмат горш. Звычайна атрымліваем адпіскі і нейкія спробы адысці ад рашэння гэтых пытанняў.
Раман Кісляк не выключае, што лістоў было нашмат больш, паколькі іх накіроўвала як сама ініцыятыўная група, так і асобныя актывісты. Таксама ў працэсе адстойвання сваіх правоў на экалогію не стаяла мэты падліку колькасці зваротаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце