Каля Гародні перакуліўся аўтамабіль з дзецьмі
Сёння днём, аўтамабіль з трыма жанчынамі і чатырма малымі дзецьмі перакуліўся ў раёне Верцялішак. Пра здарэнне паведамілі ў ДАІ Гарадзенскага аблвыканкама.
Дакладна вядома, што якія-кольвек прызначаныя для перавозкі юных пасажыраў ўтрымліваючыя прыстасаванні адсутнічалі. На месца здарэння выязджалі тры машыны „хуткай дапамогі”.
У правым кювеце „Фіят” перакуліўся і стаў на колы. Абставіны здарэння і наступствы высвятляюцца.
