Каля Курапатаў гулялі вяселле з салютам



У забаўляльным цэнтры каля памятнага ўрочышча ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у пятніцу ўвечары адбылося гучнае мерапрыемства, нягледзячы на забарону Генеральнай пракуратуры. У той жа час працягваецца штодзённая варта каля ўезду ў рэстаран “Поедем, поедим”.  

Актывіст апазіцыі Дзяніс Урбановіч амаль кожны дзень праводзіць на варце:

– У маіх планах размяшчаць інфармацыю па Менску. Я ўжо паспрабаваў некалькі разоў каля станцый метро распаўсюджваць інфармацыю. Мы плануем у далейшым таксама выйсці ў горад і распаўсюджваць інфармацыю. Пакуль будзем спыняць машыны, даваць інфармацыю.

Падчас суботняй варты на трох абаронцаў Курапатаў склалі ажно восем пратаколаў. Прычына, пазначаная ў пратаколах – парушэнне правілаў дарожнага руху.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск