Каля школы ў Растове-на-Доне адбыўся выбух
Выбух адбыўся каля адной са школ Растова-на-Доне, ёсць пацярпелы.
„Мужчына падабраў на дарозе падазроны прадмет, які здэтанаваў, яму адарвала пальцы рукі, таксама ён атрымаў раненне жывата. Мужчына шпіталізаваны”, – распавяла крыніца ў праваахоўных органах РФ. Паводле яго слоў, самаробнае выбуховае прыстасаванне было замаскіравана пад ліхтарык.
Іншая крыніца ўдакладніла, што небяспечны прадмет здэтанаваў падчас прыборкі тэрыторыі, а пацярпелы з’яўляецца дворнікам.
У абласной бальніцы распавялі, што мужчыне ўжо зрабілі аперацыю, цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Медыкі лічаць, што яго жыццю нішто не пагражае.
Заняткі ў школе прыпыненыя, дзяцей не пускаюць у будынак.
Старэйшы памочнік кіраўніка рэгіянальнага СУ СК Галіна Гагалаева распавяла, што на месца выбуху выехалі следчыя і крыміналісты.