Каля трох тысяч украінцаў мігравала на тэрыторыю Берасцейскай вобласці



На Берасцейшчыну мігравала больш за паўтары тысячы жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей. Найперш гэтыя людзі звяртаюцца ў міграцыйныя службы з мэтаю часовага побыту на тэрыторыі Беларусі. Большасць з іх афіцыйна ўладкоўваецца на працу.

Генеральны консул Украіны ў Берасці Алег Мысюк падкрэсліў, што фактычна ўсе ўкраінскія грамадзяне на беларускай тэрыторыі знаходзяцца афіцыйна:

– Бежанцаў сярод іх няма. Грамадзяне Украіны знаходзяцца тут на агульных падставах. Праўда, указ кіраўніка Беларусі, за што мы яму вельмі ўдзячныя, спрашчае рэжым надання грамадзянам Украіны дазволу на знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыў Алег Мысюк, па апошнім дадзеным толькі за гэты год на тэрыторыю Беларусі ўехала больш за 25 тысяч грамадзян Украіны, больш за тры тысячы эмігравала на тэрыторыю Берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота БелаПАН