Тысячы гамяльчанак патрабуюць мірных перамен



У цэнтры Гомеля на пляцоўцы каля Цырка сабраліся жанчыны самых розных узростаў. Колькасць удзельніц большая, чым учора. Прыкладна каля тысячы чалавек. Жанчыны выказваюцца за мірныя перамены, асуджаюць гвалт і патрабуюць ад сілавікоў узгадаць, што яны мужчыны і не выконваць злачынных загадаў. Таксама яны звяртаюцца да жонак сілавікоў, каб яны патлумачылі сваіх мужам, што нельга паступаць так з грамадзянамі, які выступаюць за перамены. Людзі трымаюць кветкі, шарыкі. Таксама дзве жанчыны прынеслі вялікую белую тканіну. Яны гавораць, што гэта іх сцяг перамог. Гомель вітае ўдзельніц акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя