Калядная віктарына ад Алеся Мазаніка
Гарадзенцы прынялі ўдзел у вялікай каляднай віктарыне пад назвай “Імбрыкі ды Імбрычкі”, якую арганізаваў Алесь Мазанік, што адмыслова прыехаў з Менску.
Сваімі ўражаннямі дзеляцца ўдзельнікі гульні:
– Кожны раз новая праграма, новыя пытанні вельмі цікавыя. Было цікава, таму прыйшла.
– Падабаецца цікавая гульня. Трэба вучыць, думаць, разважаць, выбіраць правільны адказ.
– Канешне ўсё гэта беларускае, сваё, роднае яшчэ больш спрыяе таму, каб удзельнічаць.
Для Алеся Мазаніка гарадзенцы кожны раз паказваюць свой высокі інтэлектуальны ўзровень:
– Бачу заангажаванасць, зацікаўленасць мясцовай грамады. Я буду імкнуцца ў будучыні прыязджаць хаця б раз на месяц. Мне вельмі падабаецца Гародня, вельмі падабаюцца людзі, я бачу высокі інтэлектуальны ўзровень, таму рыхтую такія сур’ёзныя гульні.
Гульня цягнулася амаль дзве гадзіны, пераможцамі сталі гарадзенцы з каманды “Адметнасць”. Наступная гульня “Імбрыкі да Імбрычкі” адбудзецца цягам бліжэйшага месяца.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня