Калядная зорка заззяла над Маямі
На канец святочнага тыдня Шчодрай Каляды, зорка заззяла і над Маямі, што ў Паўднёвай Фларыдзе, ЗША. Беларускай багатай куццёй частаваліся традыцыйныя беларускія калядоўшчыкі – дзед з казой, цыган, мядзведзь і больш экзатычныя жывёлы субтропікаў, як напрыклад, леапард ці зебра.
Кажа гаспадар хаты Аляксей Карчэўны, які прымаў Каляду ў Паўднёвай Фларыдзе:
– Многа людзей з розных бакоў свету: амерыканцы, беларусы, расейцы, казахі, італьянцы, яўрэі, французы, сербы. Інтэрнацыянальная вечарына, жадаючых было нашмат больш, але была невялікая праблема – гэта маленькая хата, якая можа змясціць толькі чалавек 30. Стол вельмі багаты, шмат беларускіх страваў – салаты, дранікі, а таксама алкаголь.
Сяброўства БАЗА Паўночнай Фларыды актыўна займаецца пашырэннем беларускай культуры ў Маямі і ваколіцах. Ладзяцца такія мерапрыемствы, як Дзень Волі 25-га сакавіка, святкаванне ўгодкаў Аршанскай бітвы, а таксама акцыі салідарнасці з палітвязнямі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя. Фота Уладзіміра Сцевановіча.