Калядныя вечарыны для інвалідаў у Берасці



Калядныя вечарыны для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ладзяць прадстаўнікі грамадскай арганізацыі „Інвалід і асяроддзе” ў Берасці. На іх інваліды размаўляюць на духоўныя тэмы, спяваюць святочныя песні, абмяркоўваюць праблемы. Усяго ў арганізацыі  каля двух дзясяткаў маладых людзей.

Старшыня арганізацыі Іван Шмыга перакананы, што Каляды – гэта час для таго, каб аб’ядноўваць людзей:

– Мы ўсе раўныя перад Богам, што ты з нагой, што ты без нагі, тут галоўнае сэрца, галоўнае душа, мір. Нараджэнне Ісуса Хрыста прынесла ў наш свет вельмі шмат станоўчага – любові, узаемаразумення, а цяпер узаемаразуменне, любоў так неабходна ў нашым свеце шустрацсі, хуткасці і страсцяў.

Як распавёў Іван Шмыга, пасля завяршэння плануецца правесці святочную калядную сустрэчу на турыстычнай базе на Белым возеры.

Беларускае Радыё Рацыя