«Калядныя ялінкі» з гульнямі для дзетак



«Арт Сядзіба» прадстаўляе беларускамоўныя праграмы «Калядныя ялінкі» — выдатны падарунак на зімовыя святы для вашых дзетак.

Расклад «Калядных ялінак»:

23, 25 снежня, 7 студзеня — для маленькіх гледачоў і іх бацькоў тэатр «Варгін» падрыхтаваў незвычайны інтэрактыўны спектакль, складзены па матывах старадаўніх традыцыйна беларускіх батлеечных сюжэтаў, з выкарыстоўваннем танцаў ды гульняў і, канешне ж, жывой традыцыйнай музыкі.

26, 28, 29 снежня — інтэрактыўны спектакль для дзетак ад сямейнага цэнтра «Клевер».

Тэатральная імпрэза «Куды знікла Каляда?». У незвычайнай камедыйнай форме маленькія беларусы і беларусачкі адправяцца ў казачнае падарожжа! Пазнаёмяцца з цікавымі звычаямі іншых краін. Даведаюцца, дзе ж яшчэ ёсць жывёлы, падобныя да нашых, і чаму яны з’яўляюцца такімі ж паважанымі гасцямі на святах у іншых краінах, як і ў Беларусі. Напрыканцы імпрэзы ўсіх чакае смачны пачастунак.

30 снежня, 5, 6 студзеня – Гульнявая праграма «Чароўныя Калядкі» ад студыі Варгін.

Сустракайце: да вас завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі! А з імі Каза рагата, шэра ды валасатая, Мядзведзь вучоны, які ведае розныя навукі, паказвае цікавыя штукі ды іншыя персанажы традыцыйных беларускіх Каляд. Падчас выступу калектыва можна пачуць старадаўнія спевы ды музыку, прыняць удзел у гульнях ды, канешне ж, патанцаваць. Акрамя гэтага, кожны ўдзельнік зможа зрабіць сваю асабістую калядную зорачку ды атрымаць сувенір.

Пляцоўка «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Збор гасцей: 12:00. Працягласць мерапрыемстваў: 60 – 90 хвілін. Кошт: Для дзетак – 15 рублёў (за другое дзіцё 10 рублёў) Для дарослых – 5 рублёў; У кошт уваходзіць падарунак для дзіцяці.

ЗАМОВІЦЬ КВІТКІ МОЖНА ПА ТЭЛЕФОНЕ: +375 25 996 93 76 +375 44 769 63 94 АБО http://vk.com/write5867146

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы».

Падрабязная інфармацыя тут і па тэлефоне: +375 (25) 996-93-76