Каманда «Новага Часу»: Працягваем выконваць сваю місію
Рэдактарку газеты „Новы час” Аксану Колб затрымалі і змясцілі пад варту па абвінавачванні ў парушэнні арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу.
Аксана Колб — сумленны журналіст, выбітны рэдактар і душа «Новага Часу». Для яе выданне газеты было не працай, а найперш — місіяй. Аксана бачыла яе ў тым, каб гаварыць людзям праўду — абавязкова на роднай мове; узрошчваць гонар за нашу мінуўшчыну і будаваць Беларусь мары — свабодную, дэмакратычную і самабытную.
Таму, нягледзячы на рэпрэсіі, яна заставалася галоўным рэдактарам газеты да самага канца яе выхаду на паперы ў жніўні 2021 года і наступнай ліквідацыі выдання. І нават пасля спынення выхаду газеты і блакіроўкі сайта novychas.by, Аксана заўсёды была і будзе часткай каманды НЧ.
Нягледзячы ні на што, «Новы Час» жыве і працягвае выконваць сваю місію. У нас для гэтага з’явіўся яшчэ адзін стымул — хутчэйшае вызваленне нашай калегі, – напісалі супрацоўнікі „Новага часу”.
Адрас для лістоў: 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА-1. Колб Аксане Мікалаеўне.