Камбайн з сярпом і молатам
Напярэдадні Новага года каля Слонімскага аўтарамонтнага завода з’явіўся вось такі камбайн. Яго з парэшткаў вытворчасці зрабіў слесар завода Аляксандр Клімовіч.
Цікава тое, што камбайн упрыгожаны ні абы чым, а сярпом і молатам, а таксама зоркай. Гледзячы на гэтыя ўпрыгожванні, прыгадваюцца з маленства словы старых людзей: серп і молат – смерць і голад…
Дарэчы, у Слоніме падобных савецкіх “помнікаў” шмат. Гэта і танк у старым цэнтры горада, і пушка каля ваенкамата з судом, і аблезлы “запарожац” каля фабрыкі мастацкіх вырабаў, а таксама аж чатыры помнікі Леніну…
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
