Камісія праінспектавала калонію, дзе памёр Вітольд Ашурак



Камісія праінспектавала калонію, дзе памёр Вітольд Ашурак.

24 чэрвеня ў шклоўскую калонію № 17, дзе памёр палітвязень Вітольд Ашурак, прыязджала камісія Міністэрства юстыцыі. Прадстаўнікі камісіі сярод іншага пагутарылі са зняволенымі і далі ім запоўніць анкеты. “Скаргаў ад асуджаных не паступала”, — сказана ў справаздачы камісіі, апублікаванай на сайце Міністэрства юстыцыі.

Палітвязень Вітольд Ашурак памёр 21 траўня ў шклоўскай калоніі пры незразумелых абставінах. Родным назвалі прычынай смерці “спыненне сэрца”, а цела выдалі з перабінтаванай галавой.

Вітольду Ашурку было 50 гадоў. Ён жыў у Бярозаўцы Лідскага раёна. Яго прысудзілі да пяці гадоў калоніі па артыкуле аб масавых беспарадках.

Беларускае Радыё Рацыя