Камітэт “Салідарнасць” дапаможа відэакансультацыямі
Камітэт “Салідарнасьць”, што дапамагае рэпрэсаваным ў Беларусі, разам з іншымі праваабаронцамі Беларусі дапаможа жыхарам Беларусі і розным актывістам не толькі матэрыяльна, але і парадамі як супрацьстаяць сістэме. Гэта будзе рабіцца праз відэакансультацыі, якія з’явяцца на адмысловай старонцы камітэта ў інтэрнэце.
Распавядае старшыня камітэта “Салідарнасьць“ Іна Кулей:
– Паглядзеўшы на свае праграмы і на свае прафесійныя навыкі за гэтыя гады мы высветлілі, што галоўнае, што мы можам зрабіць, гэта даць парады і абараніць грамадзян. Бо напрацаваны досвед у галіне абароны акадэмічных правоў, у галіне абароны працоўных правоў, досвед у правядзенні кампаній салідарнасці. І мы проста хацелі б распаўсюдзіць гэты досвед.
Першыя відэакансультацыі распавядаюць пра абарону працоўных з прадпрыемства “Граніт”, а таксама пра дапамогу прадстаўнікам ствараемага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328”, што змагаюцца за правы асуджаных за нарказлачынствы.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня