Кампанія “О, Балоння” прапануе студэнтам прыняць удзел у конкурсе відэаролікаў
Кампанія “О, Балоння” прапануе студэнтам Беларусі прыняць удзел у конкурсе кароткіх відэаролікаў аб універсітэцкім жыцці “UniBlog”. Тэрмін падачы заявак – уключна да 1 сакавіка. Тэма і фармат не маюць значэння, але павінны змяшчаць універсітэцкі кантэнт.
Кажа кіраўнік Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, якое рэалізуе праект “О, Балоння”:
— Сітуацыя змянілася і Беларусь увайшла ў Балонскі працэс. Але разам з уваходам была распрацаваная так званая «дарожная карта», паводле якой мелася быць рэфрмавана беларуская сістэма вышэйшай адукацыі. За тры гады, з 2015 па 2018 былі прапісаныя нейкія крокі, што мелі быць выкананыя. На сённяшні момант няма ніякай інфармацыі, ці адбываюцца нейкія працэсы ў міністэрстве адукацыі, ці распрацоўваюцца нейкія дакументы, што будуць рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі. Студэнты, якія прыходзяць да нас у арганізацыю, часам задаюць пытанне, што будзе адбывацца з сістэмай вышэйшай адукацыі?
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы кампаніі “О, Балоння” ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. Па заканчэнні конкурсу будуць абраныя 2 пераможцы: першы – па выніках галасавання ў суполцы Вконтакте, другі – па колькасці праглядаў. Кожны пераможца атрымае сертыфікат у краму тэхнікі на суму 100 рублёў.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце