Кампанія Pfizer завяршыла другую фазу выпрабаванняў лекаў ад каронавірусу



Кампанія Pfizer абвясціла пра завяршэнне другой фазы выпрабаванняў лекаў ад каронавірусу. Іх эфектыўнасць ад цяжкага працякання хваробы і смерці склала 89%. Лекі пад назвай Paxlovid выпускаюцца ў капсулах.

У даследаваннях удзельнічалі 1,2 тысячы хворых на карону з групы рызыкі. Толькі 0,8% з тых, хто прымаў лекі на працягу першых трох дзён пасля атрымання сімптомаў, апынуліся ў лякарні. У ходзе выпрабаванняў ні адзін чалавек, які атрымаў прэпарат не памёр.

У Pfizer заявілі, што прыпыняюць выпрабаванні і пачынаюць рыхтаваць дакументы для перадачы ва ўпраўленне па кантролі за прадуктамі і лекамі ЗША.

Днямі Вялікабрытанія першай у свеце ўхваліла прымяненне супраць каронавірусу прэпарата малнупіравір вытворчасці кампаніі Merck.

Беларускае Радыё Рацыя