“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” выйшлі ў фіналісты AD.NAK!



Медыя-прадукцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” выйшла ў фіналісты Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! У шорт-лісты ўвайшлі два праекты.

Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі Андрэй Палуда:

Дзве працы, пададзеныя ў розных намінацыях, патрапілі ў шорт-ліст. Гэта “Апошні золак” – медыя-праект, які мы ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” рабілі разам з “Тузін хітоў”. А таксама ролік супраць смяротнага пакарання магілёўскага гурта. Гэта нашы музычныя праекты, якія былі накіраваныя на тое, каб распаўсюджваць ідэю адмены смяротнага пакарання ў нашай краіне.

“Уся медыя-прадукцыя ствараецца кампаніей „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” па-беларуску для больш шырокай асветы праблемы смяротнага пакарання ў нашай краіне і прыцягнення ўвагі грамадства да яе”, – заўважае каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.

Пераможцы конкурса стануць вядомыя на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца 2 ліпеня.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя