Кампанія “Стоп-цэны!” на прахадной МАЗа
Цягам паўгадзіны каля прахадной Менскага аўтамабільнага завода актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі раздалі каля 700 асобнікаў газеты “Товарищ” і партыйнага інфармацыйнага бюлетэня “Голос разума”.
Як паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, інфармацыйныя матэрыялы раздаваліся ў межах кампаніі “Стоп цэны”, якую праводзіць апазіцыйная кааліцыя “Талака”:
– Нашы заробкі рэальна памяншаюцца, нават калі іх фармальна павялічваюць на некалькі адсоткаў – гэта балючая тэма. Калі ўрад не можа справіцца з інфляцыяй, то трэба альбо мяняць каманду выканаўцаў, альбо даваць магчымасць, каб людзі рабілі выбар каманды, стратэгіі развіцця падчас выбарчых кампаній.
Лябедзька зазначыў, што яго парадавала рэакцыя рабочых МАЗа на раздачу інфармацыйныхы матэрыялаў: “Амаль ніхто не адмаўляўся браць газеты. Мы спадзяемся, што іх чытанне дапаможа расшавяліць людзей, задумацца аб прычынах цяжкага эканамічнага становішча Беларусі”, – сказаў ён.
Паводле БелаПАН