Кампанія Wargaming сабрала больш за 1 мільён даляраў на рэанімабілі для ўкраінскіх медыкаў
14 гадоў таму
Кампанія Wargaming, якая распрацоўвае камп’ютарныя гульні, сабрала больш за мільён даляраў на рэанімабілі для ўкраінскіх медыкаў, паведаміў 14 лістапада міністр па інавацыях, развіцці адукацыі, навукі і тэхналогіяў Украіны Міхаіл Фёдараў.
Паводле яго, на працягу двух тыдняў да ініцыятывы па зборы грошай далучыліся донары з 115 краін. Агулам гульцы набылі 90 тысяч дабрачынных набораў у World of Tanks і пяці іншых гульняў кампаніі, сабраўшы 1 074 940 даляраў.
Усе сабраныя грошы пералічаць на закупку рэанімабіляў для Украіны.