Кампанія ’’За вела Берасце’’ абвесціла чарговы конкурс



Ствараць і шукаць дызайнерскія рашэнні для разметкі для велапалос, спускаў і месцаў для раварыстаў на тратуары заклікаюць у Берасці. Тут у межах кампаніі ’’За вела Берасце’’ стартаваў трэці па ліку творчы конкурс на роварную тэматыку. Пераможцаў будзе вызначаць журы, у складзе якога будуць сябры роварных клубаў і творчыя асобы гораду, – распавёў адзін з адказных за правядзенне конкурсу Уладзімір Красько:

– Гэтыя конкурсы, якія мы зараз праводзім, яны будуць праходзіць на працягу двух месяцаў. І пасля, пры дапамозе галасання, пры дапамозе журы мы будзем абіраць пераможцаў і ўзнагароджваць. У нас няма нейкіх тэхнічных патрабаванняў да прац, першае, што мы ставім наперадзе, гэта – крэатыўнасць і каб праца атрымалася цікавай.

Таксама берасцейцы маюць магчымасць паўдзельнічаць у такіх конкурсах, як стварэнне гімну для раварыстаў гораду і ў конкурсе па стварэнню макетаў для сацыяльнай рэкламы на роварную тэматыку.

Беларускае Радыё Рацыя