«Камсамольская праўда» накіруе ў Менск свайго прадстаўніка ў сувязі з затрыманнем журналіста Генадзя Мажэйкі
Пра гэта піша телеграм-канал «камсамольскай праўды». Па словах Сунгоркіна, затрыманага журналіста будуць абараняць два адвакаты. Раней галоўны рэдактар назваў самаўпраўнасцю тое, што адбываецца ў Беларусі з «Камсамольскай праўдай».
2 кастрычніка стала вядома пра затрыманне карэспандэнта выдання Генадзя Мажэйкі – аўтара інтэрв’ю з аднакласніцай мінскага айцішніка Андрэя Зэльцэра. 28 верасня той забіў супрацоўніка КДБ, які разам з групай сілавікоў уварваўся ў яго кватэру ў рамках рэйду ў пошуках асобаў, якія падазраюцца ў датычнасьці да тэрарыстычнай дзейнасці. Аднакласніца станоўча ахарактарызавала Зэльцэра, якога забілі ў адказ. Праўладныя СМІ раскрытыкавалі гэтую публікацыю. Нататка была аператыўна адрэдагавана, а затым выдаленая з сайта. Нягледзячы на гэта, на наступную раніцу сайт kp.by заблакавалі рашэннем Мінінфарма. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што Крэмль не згодны з рашэннем беларускіх уладаў абмежаваць доступ да сайта газеты «Комсомольская правда» ў Беларусі » kp.by і лічыць гэта парушэннем прынцыпу свабоды СМІ.
Зараз Мажэйка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Менску, паведаміла маскоўская рэдакцыя выдання.
Беларускае Радыё Рацыя