«Камсамольская праўда» знікла з гіпермаркета «Green»
Набыць яе можна было толькі ў буйных крамах.
«Камсамольская праўда» знікла з гіпермаркета «Green» у «Dana Mall». Яна была на гэтым месцы заўсёды. Цяпер тут «Мінская праўда», «АіФ» і «Антэна».
Ужо больш за год газету не пускаюць у «Белсаюздрук» і «Белпошту», набыць яе можна было толькі ў буйных крамах.
Днём кіраўнік АП Ігар Сяргеенка ў відэазвароце з нагоды трагедыі на Якубоўскага прыгразіў «крамам, якія прадаюць баявыя лісткі». Сайт «КП» быў заблакаваны яшчэ раніцай.